Андрэй Расінскі. Кадры
У кінасьметніцу дадаўся шчэ адзін беларускі фільм | 8 каментароў Андрэй Расінскі | 21:52, 27 лiстапада 2007

posterЧАКЛУН І РУМБА (Чаклун и Румба)
Беларусь – Расея, 2007, каляровы, 85 хв.
Рэжысэр: Андрэй Голубеў
Ролі выконваюць: Андрэй Фядорцаў, Вольга Рэпух, Аляксей Шадзько, Ігар Васільеў, Юлія Палубінская, Андрэй Голубеў, Аляксандар Кашпераў, Мікалай Чындзяйкін, Уладзімер Мішанчук, Зоя Белахвосьцік
Жанр: Вайсковы “напарніцкі” фільм паводле кінааповесьці Яўгена Анапрыенкі
Фэсты: Прэм'ера на МКФ "Лістапад"
Адзнака: 2 (з 10)

Сапёр Чаклун і ягоная аўчарка Румба змагаюцца з ворагам на вайне…

Танныя вайсковыя дэкарацыі, безнадзейна састарэлы сюжэт, эксгумаваны з часопіса “Кінасцэнарыі” 20-гадовай даўніны, радыёрупар са сталёвым маскоўскім голасам – і яшчэ адна стужка на кінасьметніцы.

Дэбютная карціна Андрэя Голубева “Чаклун і Румба” – гэта “Выратаваньне жаўнера Раяна”, зьнятае цьвёрдай рукой Эда Вуда. Але “найгоршы рэжысэр усіх часоў” кусаў бы локці ад зайздрасьці. У беларускай стужцы памерлыя дрыгаюцца ў такт кардонавым дэкарацыям, заліты крывёю хірург вядзе філязофскія гутаркі, у сувязістак абавязковыя голыя ножкі, а апэратар так здымае галоўную прыгажуню – што бачныя ўсе прышчы й зморшчынкі, пісягі пад вачыма памерам з талерку, а твар сінюшны-сінюшны…

Да таго ж Чаклун упрыгожвае любую аўчарку галінкамі (!), купаецца з маладзенькім жаўнерам... Гендэрныя дасьледчыцы ЭГУ мусяць захлынуцца ад шчасьця, але Андрэй Голубеў проста кіруецца каляніяльнай лініі. Фільмы Беларусі павінны быць благімі і правінцыйнымі. Яшчэ ў дыплёме “Казанова”, які ня быў такім кепскім, галоўныя героі – жаўнеры, мясцовыя жыхары – так, дзеля экзотыкі.

У “Чаклуне і Румбе” – галоўная роля – актору расейскаму, беларускія выканаўцы Зоя Белахвосьцік і Ўладзімер Мішанчук – на эпізодах. Хрыпіць і давіцца радыёрупар: “Гаворыць Масква! Гаворыць…”

Кашляе недаробленая да прэм’еры стужка, нясуць штрафбатаўцы дамавіны-лодкі, крычаць ад шчасьця падстрэленыя.

Хачу гэтую трэшуху сабе ў калекцыю!

Ды толькі каму гэтае дабро трэба?

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Падзяліцца навіной:         
8 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Гарлівы Літвін напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 0:12
а ці не асуджаныя ўсе бел. культурныя праекты на тое, што плаціць за іх заўжды будзе не канчатковы спажывец, а нейкі Дзядзька? (дзяржава, грамада, трэйі сэктар і г.д.) Таму галоўнае - спадабацца таму, хто ведамасць падпісвае. І ад змены ўлады (некалі) - нічога не зменіцца?
rasinski напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 1:37
Так, менавіта асуджаныя - на стан дзікунскага трэшу. Але цікавей, што гэтае кіно не патрэбнае нават тым, хто ведамасьць падпісвае. У таталітарныя часы кіно рабілася дзеля вярхоў, каб кіраваць масамі. Ва ўмовах нашага калгаснага аўтарытарызму кіно непатрэбная й тым вярхам.
Гэта ўмовы нашага беларускага трэшу.
Гарлівы Літвін напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 8:27
дык а давайце пачнем разбірацца ад пачатку. Ад "Архэ" :-) Калі апошні раз перачытвалі Цёткаву "Прысягу над крывавымі разорамі"? ці не адтуль бярэ вытокі беларускі трэш? і можа, таксама ад абодвух "Мужыкоў" - і Коласаўскага, і Купалаўскага?
rasinski напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2007 у 13:41
Можна сказаць, што ад "Энэіды навыварат", "Тараса на Парнасе", ад Францішка Багушэвіча, ну, "Мужыкі" тут пачэснае месца займаюць.
pawelz напiсаў(ла) Сьнежань 3, 2007 у 22:40
Пры ўсіх названых недахопах фільм дастаткова чалавечны і ніяк не зьяўляеецца прапагандысцкім. А ў параўнанні з гнюсным трэшам кшалту "А.Слуцкая", "Глыбокая плынь", "Вам заданіе" і г.д. - гэта навогул амаль шэдэўр. І чаму сп. Расінскі не лічыць А. Шадзько і В.Рэпцюх беларускімі выканаўцамі?
"...бачныя ўсе прышчы й зморшчынкі, пісягі пад вачыма памерам з талерку, а твар сінюшны-сінюшны…" - тут аўтар рэцэнзіі супярэчыць сам сабе. Няўжо гераіня мусіць выглядаць на вайне як парцэлянавая лялька?! А дзе натуральнасьць? :)
Так, ляпаў у фільме шмат, але іх можна дараваць; характары герояў зробоены нешаблоннымі, хоць і дзейнічаюць яны неяк па-за часам і прасторай, як мне здалося. (Усходнюю Прусію захапілі зімой, а не летам, як у фільме)
А каланіяльныя стэрэатыпы тут мізэрныя ў параунанні з іншымі "творамі"
rasinski - pawelz напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2007 у 2:48
"Анастасія Слуцкая" - кіч зь <i>лёгкімі</i> элемэнтамі трэшу. А вось "Глыбокая плынь" і, асабліва "Вам заданьне" - о так! Да эталённага трэшу "Вам заданьне" "Чаклуну з Румбай" яшчэ паўзьці - празь міннае поле. Але шанцы ёсьць.
Наконт апэратарскай працы - ёсьць прыродная прыгажосьць твару, а ёсьць звычайная апэратарская халтура.
Узгадайце, як здымалі Марлен Дзітрых і Любоў Арлову.
pawelz напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2007 у 22:34
А затое тут няма фальшывага патасу. І як наконт нашых выканаўцаў?
Дэбют рэжысера можа і не самы ўдалы, "Містэрыям" адназначна саступае, але навошта параўноваць яго з сусьветнай класікай ды зоркамі? Як БАТЭ vs Manchester Utd!


Як знайду копію то дам Вам, пане , перапісаць :)), патэлефаную папярэдне ў рэдакцыю
rasinski - pawelz напiсаў(ла) Сьнежань 6, 2007 у 20:39
А за копію фільму буду ўдзячны :)
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Верасень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).