Экскурсія пачынаецца на месцы, дзе знаходзіўся старажытны Менск. Пазней побач размяшчаўся Ніжні рынак.

Экскурсія пачынаецца на месцы, дзе знаходзіўся старажытны Менск. Пазней побач размяшчаўся Ніжні рынак.

Экскурсаводка Валянціна Кароткіна.

Экскурсаводка Валянціна Кароткіна.

Тут пачынаўся Рыбны рынак, які цягнуўся ўздоўж сучаснай вуілцы Няміга.

Тут пачынаўся Рыбны рынак, які цягнуўся ўздоўж сучаснай вуілцы Няміга.

Галоўны вінны склад Менска, які належаў братам Хаецкіным (вуліца Камсамольская, 7).

Галоўны вінны склад Менска, які належаў братам Хаецкіным (вуліца Камсамольская, 7).

Кампазіцыя «Гарадскія шалі», на якой гараджане ўзважваюць тавар.

Кампазіцыя «Гарадскія шалі», на якой гараджане ўзважваюць тавар.

Гасцінны дом. У ім жылі купцы, якія прыязджалі ў Мінск.

Гасцінны дом. У ім жылі купцы, якія прыязджалі ў Мінск.

У будынку па вуліцы Леніна, 3, дзе цяпер месціцца рэстаран «Планета Сушы», раней знаходзілася крама Гурвіча. Яе ўладальнік папярэджваў купцоў: яго кошты «па-за канкурэнцыяй» (самыя дарагія ў горадзе).

У будынку па вуліцы Леніна, 3, дзе цяпер месціцца рэстаран «Планета Сушы», раней знаходзілася крама Гурвіча. Яе ўладальнік папярэджваў купцоў: яго кошты «па-за канкурэнцыяй» (самыя дарагія ў горадзе).

Экскурсія яшчэ не паспявае пачацца, а да яе арганізатара Рамана Абрамчука ўжо падыходзяць двое амапаўцаў. Пытанні звыклыя: ці дазволена мерапрыемства, ці ўзгоднена з гарадскімі ўладамі.

Але Раман спакойна дастае патрэбныя дакументы. Каб праводзіць экскурсіі, ён зарэгістраваўся як ІП. А ў Мінгарвыканкаме і Міністэрстве спорту і турызму яму паведамілі: экскурсійны маршрут не патрабуе абавязковага ўзгаднення.

«Колькі чалавек звычайна прыходзіць на экскурсію?», — запытваюць у Абрамчука.

«Каля пятнаццаці», — адказвае той.

«Каля пятнаццаці тысяч?» — удакладняюць праваахоўнікі.

Але напрыканцы амапаўцы нечакана просяць прабачэння за пільнасць. «Вы не падумайце нічога такога. Гэта наша праца». І дадаюць: «Гісторыя — гэта добра. Мы — адзіны народ у Еўропе, які не ведае сваю гісторыю і не размаўляе на сваёй мове».

Вандроўку ў даўніну пачынае Валянціна Кароткіна. Яна прафесійны экскурсавод, возіць групы як па Беларусі, так і за мяжой. Ідэя экскурсіі «Як гандлявалі ў Мінску» нарадзілася некалькі гадоў таму. Спярша яе праводзілі як пешаходную.

Цяпер суполка «Менскі велашпацыр» упершыню прапанавала турыстам сесці на ровар.

Хоць «пакуль велаэкскусіі — гэта экзотыка», — прызнаецца Валянціна.

Кароткіна кажа гучна і ўпэўнена, без мікрафона. Яе калега жартуе: «Калі Валянціна вядзе экскурсію ў Нясвіжы, яе чуваць у Міры». Неўзабаве пераконваешся ў слушнасці яго словаў.

Калі група заязджае ў адзін з мінскіх двароў, з акна нечакана чуецца раздражнёны голас: «Дзевушка, гаварыце цішэ. Вы мне перакрываеце целявізар».

Запытваю ў Валянціны, дзе яна знаходзіла патрэбныя звесткі.

«Аснова — кнігі гісторыка Захара Шыбекі, прысвечаныя старадаўняму Мінску, —

кажа экскурсавод. — Але ён толькі канстатуе — у гэтым будынку знаходзілася тое або тое. Далей даводзілася шукаць самой».

Маршрут велаэкскурсіі працягваецца каля трох гадзін. За гэты час падарожнікі аб’язджаюць 17 пунктаў на мінскай гістарычнай карце.

Ніжні рынак (які размяшчаўся на цяперашняй плошчы 8 Сакавіка), Рыбны рынак (цягнуўся ўздоўж сучаснай вуліцы Няміга, пад якой працякала аднайменная рака), галоўны вінны склад сталіцы, які належаў братам Хаецкіным (вуліца Камсамольская, 7), Траецкі базар (цяпер на яго месцы пабудавана Опера).

Цікавых фактаў безліч. Напрыклад,

першы ўніверсальны магазін — зусім не савецкае вынаходніцтва.

Яшчэ да рэвалюцыі ў Мінску існаваў «Дом Баршча», дзе мелася сем аддзелаў (ад мужчынскага і жаночага адзення да аддзела парасонаў)

Там, дзе цяпер месціцца тралейбуснае дэпо (паміж праспектам Машэрава і Чырвонай), раней знаходзіўся конскі рынак.

Дарэчы, як сцвярджае экскурсавод, правільна было б казаць не Чырвоная, а Красная. Бо (як і ў выпадку з гістарычнымі плошчамі з такой назвай у Маскве, Ветцы і Будславе) гэта азначае «прыгожая, прыўкрасная».

Ініцыятыва «Еўраопта», які прывозіць замоўленыя прадукты дамому, таксама не піянерская. Раней такую паслугу прапаноўвала крама, якая знаходзілася ў доме «пад шпілем» (цяпер там месціцца фірмовая крама «Камунаркі»). Праўда, яна была даступная толькі для вайсковай эліты, якая жыла па суседстве.

Там, дзе цяпер балюе рэстаран «Журавінка», доўгі час знаходзіўся малочны рынак. А побач з ім – прыстань (прычым, прыкладна з ХІ стагоддзя). Менавіта там спыняліся караблі, якія прывозілі свае тавары ў старадаўні Менск.

Чаму знікла прыстань? Валянціна кажа, што прыкладна да пачатку 1920-х беларускія рэкі былі куды больш паўнаводныя, чым цяпер. Потым яны з невядомых прычынаў абмялелі.

Пры жаданні факты, якія прыводзіць экскурсавод, можна знайсці ў акадэмічных выданнях па гісторыі. Але тут бачна вельмі пазітыўная тэндэнцыя:

працы, напісаныя некалькі дзесяцігоддзяў таму для вузкай аўдыторыі, пакрысе робяцца набыткам мінчукоў.

* * *

З раскладам экскурсій можна пазнаёміцца на сайце «Менскага велашпацыру». Кошт вандроўкі складае 50 тысяч рублёў (папярэдне), 75 тысяч рублёў (у дзень экскурсіі). З арганізатарамі можна скантактавацца праз суполкі ў Фэйсбуку і Укантакце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?