Пра разьлік Беларусі атрымаць ад Расеі бюджэтны крэдыт у памеры $1,5 млрд паводле стаўкі LIBOR плюс 0,75%, паведаміў учора міністар фінансаў Беларусі Мікалай Корбут, піша расейскі «Коммерсант». Паводле выданьня, у Беларусі такі крэдыт называюць «камэрцыйным з паніжанай маржой». Расейскія экспэрты, сярод якіх Аляксей Маісееў з «Ренессанс Капитала», Юлія Цапляева з Merrill Lynch ды Аляксандар Кудрын з «Тройки Диалог», называюць угоду некамэрцыйнай і палітычнай. Паводле іх, на такія ўмовы можа разьлічваць суб’ект зь якасна лепшым крэдытным рэйтынгам, як у Беларусі.

Беларусь прадэманстравала гатоўнасьць да пэўных палітычных саступак. М. Корбут паведаміў між іншым, што адным з захадаў супраць уведзеных у дачыненьні да «Белнафтахіму» з боку ЗША санкцыяў можа стаць перавод гандлю нафтай з Расеяй на расейскія рублі.

Варта адзначыць, што ў Мінфіне РФ пакуль не камэнтуюць памер стаўкі, суму і тэрмін вяртаньня крэдыту. Там чакаюць канчатковай прапрацоўкі ўмоваў атрыманьня крэдыту і заключэньня адпаведнай дамовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?