Форвард «Лацыё» Міраслаў Клозэ абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай Германіі.

bild.de

bild.de

Клозэ з'яўляецца найлепшым бамбардзірам чэмпіянатаў свету, на рахунку немца 16 галоў.

«Поспех каманды заўсёды быў маім галоўным прыярытэтам. Мы дамагліся галоўнай мэты са зборнай Германіі я дамогся сваіх асабістых мэтаў.

Як форвард я заўсёды залежаў ад партнёраў па камандзе, я хачу падзякаваць ім, без іх я б не дамогся такога поспеху.

Я хачу сказаць дзякуй федэрацыі, усім заўзятарам нашай каманды і, вядома, тром трэнерам, з якімі я працаваў у зборнай за гэтыя 13 гадоў. Асаблівую падзяку заслужыў Ёахім Лёў, пад кіраўніцтвам якога я адчуваў абсалютную ўпэўненасць», — гаворыцца ў заяве Клозэ.

Клозэ забіў 71 гол у 137 матчах за нямецкую нацыянальную каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?