Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні, паведамляе БелТА.

«Самая вялікая небяспека тоіцца ў нас у эканоміцы. Калі ў нас ёсць нейкія небяспекі, то толькі ў эканоміцы. Калі ў нас будуць працаваць прадпрыемствы, і мы будзем атрымліваць такія ўраджаі, як сёлета, і будзем маналітна працаваць, як працуем, нам нічога не страшна. Ніхто да нас не прыйдзе з танкамі, не захопіць, не заб'е, не самне, не падамне. Мы выстаім любую буру. Толькі усё, што ад нас залежыць. Але пры адной умове, пра якую я таксама часта кажу: недапушчальныя правапарушэнні з боку дзяржаўных служачых, каб былі абсалютна па-за падазрэннямі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0