Чатырнаццацігадовага падлетка, які лічыўся зніклым без вестак, 9 жніўня на подступах да беларуска-польскай мяжы ў Камянецкім раёне затрымаў пагранічны нарад.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, хлопчык прызнаўся, што збіраўся перайсці мяжу для знаёмства з суседняй краінай. Сам жа ён сірата, жыве ў Сенненскай школе-інтэрнаце. 7 жніўня адважыўся на ўцёкі з аздараўленчага лагера ў вёсцы Букаціна Віцебскага раёна.

Пры сабе ў падлетка быў адзіны білет на чужое імя, які даваў у тым ліку права на бясплатны праезд. Менавіта ім і хацеў скарыстацца выхаванец школы-інтэрната для візіту ў Польшчу.

Падлетак не дасягнуў узросту, з якога прымяняецца адміністрацыйная адказнасць, таму быў перададзены ўчастковаму інспектару Камянецкага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?