Грамадства22

Фільм Юрыя Хашчавацкага выдалены з YouTube на патрабаванне пуцінскага палітолага

YouTube заблакаваў доступ да фільма «Лабатамія».

Стужка пра расейска-грузінскую вайну была выдаленая з відэахостынгу на патрабаванні пракрамлёўскага палітолага Сяргея Кургіняна. Пра гэта сайту charter97.org распавёў рэжысёр Юры Хашчавацкі.

- Я перыядычна праглядаю самую папулярную старонку з фільмам на YouTube. Мне была цікавая дынаміка праглядаў. Калі пачаліся падзеі ва Украіне, яна вельмі моцна змянілася. Фільм глядзелі некалькі тысяч чалавек у дзень. Усяго было больш за 400 тысяч праглядаў. Я сачыў за статыстыкай, абмеркаваннем - гэта вельмі цікава для мяне.

У адзін дзень - гэта было даслоўна на наступныя дзень пасля таго, як збілі малайзійскі «Боінг» - я зайшоў на старонку і ўбачыў наступнае папярэджанне: «У сувязі з парушэннем аўтарскіх правоў відэа заблакаванае». У мяне вочы на лоб вылезлі, таму што ўсе аўтарскія правы належаць мне. Я хуценька напісаў ліст на YouTube з двума просьбамі. Першая - вярнуць у свабодны доступ фільм. Нягледзячы на тое, што выклаў яго нейкі іншы чалавек, я не меў нічога супраць гэтага і з задавальненнем назіраў за яго абмеркаваннем. Другая - паведаміць аб тым, хто пачаў «абараняць» мае аўтарскі правы. У пятніцу яны паведамілі, што заблакаваць фільм папрасіла студыя «Сутнасць часу» Сяргея Кургіняна, - сказаў Юрый Хашчавацкі.

- Ці аднавілі ваш фільм на YouTube пасля ліста?

- Фільм даступны на многіх старонках, аднак на самай папулярнай з іх яго паглядзець пакуль нельга. Цяпер мы вядзем перамовы аб тым, каб фільм быў адноўлены і на ім. Я таксама ў якасці зваротнага ходу папрасіў знаёмых запампаваць «Лабатамію» з субтытрамі на ангельскай мове - пра гэта многія прасілі.

- Некалькі дзён назад стала вядома, што ўсё той жа Сяргей Кургінян запатрабаваў выдаліць яшчэ адзін ролікпад назвай «Пуцін - падпальшчык вайны». Матывацыя тая ж - парушэнне аўтарскіх правоў. Гэта супадзенне?

- Я таксама звярнуў на гэта ўвагу. Да таго моманту я ўжо вёў перамовы з YouTube. У мяне тады ўзнікла падазрэнне, што менавіта Сяргей Кургінян датычны і да выдалення «Лабатаміі». На наступны дзень яно пацвердзілася. Падобна да кампаніі ачысткі інтэрнэту ад непажаданых відэа. Рэч у тым, што для выдалення роліка з YouTube дастаткова заявы аб парушэнні аўтарскіх правоў. Сэрвіс зыходзіць з таго, што такія заявы могуць зыходзіць толькі ад таго, хто сапраўды з'яўляецца аўтарам. А пра тое, што такія правілы будуць выкарыстоўвацца для інфармацыйнай вайны яны не думалі. У выніку многія матэрыялы пачынаюць выдаляцца з адкрытага доступу авантурыстамі тыпу Кургіняна. Мяркуючы з усяго, вельмі шмат відэафайлаў заблакаваныя такім чынам.

- 8 жніўня - гадавіна нападу Расеі на Грузію. Ваш фільм быў зняты пасля гэтых падзей. Наколькі актуальны ён у сувязі з падзеямі ў Данбасе?

- На фоне канфлікту ва Украіне колькасць праглядаў імкліва вырасла. Раней я думаў, што фільм застанецца актуальным, цяпер я ўпэўнены ў гэтым. Людзі глядзяць яго ім становіцца зразумела вельмі многае ў расейскай палітыцы. Я не збіраўся здымаць фільм-аднадзёнку па «гарачых слядах». Аб гэтым можна даведацца з навін. Я спрабаваў зразумець унутраныя спружыны таго, што адбываецца ў Расеі, адкуль бярэцца такая агрэсіўнасць ў дачыненні да суседніх краін. Матэрыял так склаўся, што ён на 100 адсоткаў тлумачыць тое, што адбываецца ва Украіне. Баюся, што фільм застанецца актуальным і далей, таму што самая Расея не спыніцца на гэтым, яе трэба спыняць. І чым хутчэй людзі гэта зразумеюць, у тым ліку, можа быць, і пасля прагляду «Лабатаміі», тым лепш.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны13

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай5

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове6

На Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння і падпаліў дом

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы5

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны13

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць