На выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы прадстаўленыя рэпрадукцый твораў Напалеона Орды са збораў Нацыянальнага музэю ў Варшаве.

Творы Напалеона Орды з’яўляюцца самымі вялікімі і самымі шырокімі вобразамі зямель даўняй Рэчы Паспалітай у XIX стагоддзі. У ім спалучаюцца ўсе тэндэнцыі гэтага стагоддзя: рамантычная — якая шукае маляўнічай прыгажосці, гістарычна‑патрыятычная — якая паказвае нацыянальныя помнікі, і інвентарызатарская — якая занатоўвае выгляд захаваных гістарычных помнікаў.

Орда маляваў шырокія панарамы гарадоў, але таксама засяроджваў увагу на адным выбраным матыве альбо будынку. Архітэктурныя паказы ён ажыўляў стафажам — людзьмі, якія прагульваюцца, адпачываюць на лаўках, купаюцца альбо працуюць на беразе ракі. На сваіх малюнках мастак скрупулёзна перадаваў архітэктурныя формы, адзначаў дэталі, добра разумеў прапорцыі глыбы, падкрэсліваў характар ландшафту ў гэтую пару года. Некаторыя разуменні і помнікі, нягледзячы на тое, што яны былі падпісаныя як «малёваныя з натуры», з’яўляюцца безумоўна перамалёўкамі з ранейшых малюнкаў альбо гравюр іншых мастакоў.

Сёння адной з найбольшых вартасцей малюнкавай спадчыны Напалеона Орды з’яўляецца вага яе гістарычнага пераказу. Мастак замацаваў выгляд гарадоў, вёсак, касцёлаў, палацаў, замкаў і маёнткаў, якія не захаваліся да нашых часоў, альбо былі моцна знішчаныя.

Выстава будзе працаваць да 29 снежня па адрасе: прасп. Незалежнасьці (б. Скарыны), 116 , 3 паверх, мабільная галерэя.

Паводле сайту «Нацыянальнай бібліятэкі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0