У Беларусі зробяць больш жорсткімі меры адказнасці за парушэнне спакою жыхароў у начны час. Пра гэта паведаміў журналістам міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.

Дадатковая адказнасць за парушэнне спакою грамадзян у начны час прадугледжана праектам указа «Аб мерах па ўдасканаленні работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

Міністр ЖКГ растлумачыў, што ўносіцца прапанова аб надзяленні супрацоўнікаў праваахоўных органаў правам складання пратаколаў на тых жыхароў, якія парушаюць спакой суседзяў (цяпер такія пратаколы абавязаны складаць работнікі арганізацый ЖКГ).

«Пакуль па гэтым пытанні нам не ўдалося знайсці пунктаў сутыкнення з МУС, — прызнаў Андрэй Шорац. — Па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры пытанне аб тым, як знайсці ўправу на начных дэбашыраў, трэба вырашаць у пашыраным складзе, паколькі гэтая праблема вельмі актуальная для многіх грамадзян».

Міністр упэўнены ў тым, што неабходна павышаць адказнасць уласнікаў і наймальнікаў жылля за выкананне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?