Чырвоны Крыж не будзе прымаць гуманітарную дапамогу ад Расіі, калі яна ўвойдзе ва Украіну праз некантралюемыя украінскімі памежнікамі пункты пропуску.

Пра гэта на брыфінгу паведаміла генеральны сакратар Чырвонага Крыжа ва Украіне Ала Хабарава.

«Калі груз зойдзе праз «Ізварына» ці іншыя пункты пропуску, не кантраляваныя ўкраінскім бокам, то Чырвоны Крыж яго прымаць не будзе», — сказала яна.

Па словах Хабаравай, акрамя іншых парушэнняў, якія магчымыя пры перапраўцы гуманітарнага грузу праз некантралюемыя Украінай ўчасткі, могуць быць завезены незарэгістраваныя ва Украіне медыкаменты, што прывядзе да іх утылізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?