Беларусь будзе пільна адсочваць транзіт прадуктаў харчавання ў бок Расіі. Аб гэтым заявіў сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

Паводле слоў Міхаіла Русага, пытанні рээкспарту, што непакояць расійскі бок пасля ўвядзення ёю эмбарга на пастаўкі прадуктаў харчавання з ЕС і шэрага іншых краін, абмеркаваны сёння ў Маскве на яго сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам.

«У нас гэта (транзіт тавараў па тэрыторыі Беларусі) кіравальна, у рамках заканадаўства, у тым ліку і Мытнага саюза, усё гэта пільна адсочваецца, — сказаў Міхаіл Русы. — Мытныя органы ў рэжыме анлайн адсочваюць перамяшчэнне прадукцыі, усё знаходзіцца пад кантролем. Транзіт будзе ажыццяўляцца ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам і прынятымі рашэннямі: што забаронена, то забаронена».

Гаворачы аб перапрацоўцы на тэрыторыі Беларусі еўрапейскай сыравіны, у тым ліку рыбнай, Міхаіл Русы падкрэсліў, што ўсе прадпрыемствы, занятыя ў гэтай сферы, захаваюць аб'ёмы вытворчасці, а можа, нават павялічаць яе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?