Федэрацыі футбола Беларусі і Мексікі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні таварыскага матчу паміж нацыянальнымі зборнымі, паведамляе Tribuna.com са спасылкай на афіцыйны сайт АБФФ.
Паядынак адбудзецца на «Барысаў-Арэне» 18 лістапада.
На чэмпіянаце свету па футболе Мексіка ў 1/8 фіналу прайграла Галандыі 1:2, а галоўнай зоркай зборнай быў галкіпер Гільерма Ачоа, Reuters.com
Такім чынам, у гэтым годзе акрамя чатырох матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы УЕФА 2016 наша каманда правядзе ў Беларусі дзве таварыскія сустрэчы (Таджыкістан, 4 верасня; Мексіка, 18 лістапада).
У адборачным турніры Еўра-2016 Беларусь стартуе 8 верасня матчах у гасцях супраць Люксембурга.
9 кастрычніка — матч дома супраць Украіны, 12 кастрычніка — супраць Славакіі. 15 лістапада ў гасцях супраць Іспаніі.