Пайшла з жыцця настаўніца матэматыкі Маладзечанскай СШ №1 Ірына Лахмакова. Ірыне Фёдараўне было 45 гадоў. Яна памерла 7 жніўня пасля шматгадовай хваробы.

Як распавёў парталу Край.бай дырэктар СШ №1 імя Янкі Купалы Пётр Хроль, Ірына Лахмакова адпрацавала ў школе каля 20 гадоў. Мела вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Выкладала матэматыку, была класным кіраўніком. Апошнія два гады працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце.

Больш за 10 гадоў Ірына Лахмакова хварэла. Яе пахавалі 9 жніўня. У Ірыны Фёдараўны засталася 17-гадовая дачка, якая сёлета скончыла школу.

Па словах дырэктара школы, Ірына Лахмакова была прафесіяналам найвышэйшага класа.

«Яе ўсе ведалі як выдатнага матэматыка. Ірына Фёдараўна была і класным кіраўніком — з бацькамі вучняў яна ўмела наладжваць добрыя стасункі.

Па натуры гэта быў баец. Уявіце, 13 гадоў чалавек хварэў, але імкнуўся жыць. Яна практычна ўвесь час гарэла і ваявала за жыццё», — сказаў Пётр Хроль.

У групе СШ №1 Укантакце пад паведамленнем пра смерць Ірыны Лахмаковай вучні і выпускнікі школы напісалі:

«Добры чалавек і настаўнік. Шкада, што ў свой час яна выкладала ў мяне толькі адзін год».

«Самы лепшы настаўнік матэматыкі!!!»

«Самая лепшая».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0