Свет2424

Расейцы уключылі Грунвальдскую бітву у спіс сваіх вайсковых перамог ВІДЭА

Расійскі сайт История.рф называе 15 ліпеня 1410 года — дзень Грунвальдскай бітвы — «памятнай датай ваеннай гісторыі айчыны» і расказвае пра надзвычайную мужнасць расійскіх войскаў падчас бітвы. 

У размешчаным на сайце кароткім роліку распавядаецца, што аб’яднаныя сілы рускіх, літоўцаў, чэхаў і палякаў перамаглі Тэўтонскі ордэн, спыніўшы яго ціск на Усход. «Асаблівую стойкасць праявілі рускія палкі», падкрэсліваюць аўтары роліка.

У роліку замест «15 ліпеня» памылкова ўказваецца «25 ліпеня».

Далей прыводзяцца вытрымкі з гістарычных прац, каб апісаць склад войскаў і прыкладны ход бітвы. У іх сцвярджаецца, што ўдзел у бітве прынялі 43 рускія харугвы, а мужныя смаленскія палкі, у адрозненні ад нібыта адступіўшых літоўскіх, не далі крыжакам зайсці ў тыл.

Сам рэсурс створаны пад эгідай расійскага міністэрства культуры. Сцвярджаецца, што сайт павінен «прадставіць дакладную і максімальна поўную інфармацыю пра мінулае нашай краіны на аснове дзеючых рэсурсаў сеціва (адабраных экспертамі ў рамках праекта «Чысты інтэрнэт»)».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы, цяплынь, пасля замаразкі: вось што трэба ведаць пра надвор'е на выхадныя і пасля

Пакладзіце лімон у мікрахвалёўку — пяць хвілін кайфу гарантаваныя4

«Ён забыўся, што ў нашай краіне час — нішто». Класічны кітайска-амерыканскі бестсэлер выйшаў па-беларуску1

У Мінск сцягваецца вайсковая тэхніка1

У Валгаградзе катафалк уляцеў у падземны пераход1

Ціханоўская: Расійская апазіцыя павінна дыстанцыявацца ад імперыялістычнага наратыву21

Беларуская чыгунка збіраецца правесці аптымізацыю штату на 30%8

Насуперак дэклараванаму намеру эканоміць, ЗША павялічаць бюджэт Пентагона да касмічнага памеру6

Лукашэнка зноў апраўдваўся за георгіеўскія стужкі: гэтым разам перад расійскім паслом34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»2

Філіпенка расказаў, ад колькіх сваіх кніг адмовіўся б і чаму прадаў «Тэслу»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць