У Беларусі з 2008 году будзе страхавацца жыцьцё і здароўе пазычальніка, які атрымлівае ў банку кароткатэрміновы крэдыт. Пра гэта паведаміла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску намесьніца генэральнага дырэктара БРУСП «Белдзяржстрах» Юлія Арэшчанка.

Новы від страхаваньня дазволіць засьцерагчы даручнікаў крэдытаатрымальніка на выпадак, калі той паводле якіх-небудзь прычынаў ня зможа выплачваць крэдыт. Юлія Арэшчанка патлумачыла, што шмат якія грамадзяне выступаюць даручнікамі для сваіх знаёмцаў і сваякоў пры атрыманьні імі крэдыту ў банку. У выпадку сьмерці ці страты здароўя пазычальніка даручнікі нясуць адказнасьць за вяртаньне крэдыту. Каб зьмякчыць гэтую адказнасьць, і мяркуецца страхаваць жыцьцё і здароўе крэдытаатрымальніка. Белдзяржстрах таксама вядзе перамовы з банкамі пра скарачэньне колькасьці даручнікаў да аднаго для крэдытаатрымальнікаў, якія маюць страхавы поліс.

У Беларусі дзейнічае 89 відаў добраахвотнага і 8 відаў абавязковага страхаваньня. Пры гэтым удзельная вага добраахвотнага страхаваньня ў агульнай суме страхавых унёскаў складае 40%.

Паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0