У Мінску адноўлены рух усіх маршрутаў грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

У сталіцы ў 08.00 быў аб'яўлены план «Пасейдон». Спецыялістамі МНС, ДАІ, Гаррамаўтадар праводзіцца бесперапынны маніторынг абстаноўкі па ўсім горадзе. З-за кропкавасці дажджу сітуацыя на дарогах можа мяняцца кожныя пяць хвілін. Ратавальнікі просяць грамадзян няўхільна выконваць патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ і МНС, якія працуюць на месцах.

У час моцнага дажджу ДАІ сталіцы рэкамендуе ўстрымацца ад паездак.

«Загадзя перапаркуйце аўтамабілі з нізінных месц. Не пакідайце аўтамабілі на стаянцы ў месцах, дзе часта адбываюцца падтапленні. Пры моцным ветры рэкамендуецца паставіць машыну ў гараж, пры яго адсутнасці - перапаркаваць удалечыні ад дрэў», - раіць Дзяржаўтаінспекцыя.

Калі моцны дождж застаў вас у асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі.

Павольна перастройцеся ў крайні правы рад (на абочыну) і, не прымяняючы экстраннага тармажэння, спыніце рух. Уключыце аварыйныя агні і перачакайце лівень. У выпадку імклівага прыбывання вады пакіньце транспартны сродак і прайдзіце на ўзвышаны ўчастак мясцовасці або ў бліжэйшы будынак.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?