Здарэнні11

Бізнес па-крычаўску: 7 месяцаў гендырэктар забіраў у падначаленых прэміяльныя

Прымаў і хабар.

Як паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, скончана расследаванне крымінальнай справы супраць былога гендырэктара ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Яго вінавацяць у карупцыі.

«Следствам уснаноўлена, што, выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, былы кіраўнік даваў незаконныя ўказанні кіраўнікам структурных адзінак арганізаваць на пастаяннай, сістэмнай аснове збор і перадачу яму грашовых сродкаў з прэміяльных выплат работнікаў, якія былі абгрунтавана атрыманыя на падставе загадаў гендырэктара», — адзначылі ў СК. Па такой схеме кіраўнік працаваў з сакавіка па верасень 2013. І атрымаў 214 мільёнаў рублёў. Падчас расследавання гэтую суму абвінавачаны кампенсаваў.

Таксама следчыя ўстанавілі, што кіраўнік браў грошы ад прадстаўнікоў прыватных прадпрыемстваў за вырашэнне пытанняў у сваёй кампетэнцыі.

На маёмасць і грошы абвінавачанага накладзены арышт — на агульную суму больш за 1 мільярд 670 мільёнаў рублёў. Ён знаходзіцца пад вартай. Па справе прыходзіць 148 пацярпелых. Матэрыялы справы перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Bild публікуе «сакрэтны спіс» зброі, якую Украіна просіць у Германіі6

У 2026 годзе беларусы будуць адпачываць меней, чым у гэтым годзе

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам33

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць