itar-tass.com

itar-tass.com

Выступаючы перад дэпутатамі Дзярждумы ў Ялце, Пуцін адзначыў: «Нам трэба добрае ўзбраенне. Патрэбныя сучасныя, кампактныя, эфектыўныя Ўзброеныя сілы. Для гэтага створана праграма да 2020-2021 года».

Прэзідэнт РФ гатовы выдзеліць на гэта 20 трыльёнаў расійскіх рублёў (гэта каля 550 мільярдаў даляраў).

«Нам трэба яшчэ асвоіць гэтыя грошы», — заўважыў Пуцін. Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб стварэнні такіх наступальных і абарончых сістэм, якіх іншыя краіны пакуль не маюць. Ён дадаў, што свету пра многія такія сістэмы яшчэ нават не вядома.

«Гэта не мілітарызацыя. Гэта добры імпульс для развіцця ваеннай галіны», — сказаў ён.

Пуцін дадаў, што ў Крыме будуць базіравацца асобныя ўзброеныя сілы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?