Вайсковец адной з вайсковых частак Мінскага гарнізона не вярнуўся ў належны тэрмін са звальнення, і яго месцазнаходжанне дагэтуль невядома.

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў.

«Вайсковец быў адпушчаны 8 жніўня ў звальненне тэрмінам на трое сутак на вяселле да брата. Ён павінен быў вярнуцца ў вайсковую частку 11 жніўня. Але ён не прыбыў, і пра яго месцазнаходжанне пакуль нічога не вядома. Калі салдат не прыбывае пасля звальнення, адразу ж інфармацыя паведамляецца ў міліцыю. Пакуль рана казаць, ці можна гэта назваць самавольным пакіданнем часткі або месца службы», — распавёў прадстаўнік Мінабароны.

Прыступілі да пошуку зніклага салдата і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». «Апошні раз вайсковец 1991 года нараджэння быў заўважаны ў вёсцы Пільніца (Мінскі р-н) каля 12 гадзін 11 жніўня 2014. На сувязь з роднымі не выходзіў з 10 жніўня. Зніклы малады чалавек быў апрануты ў цёмныя джынсы, бэжавую майку, чорныя сланцы, з сабой меў ваенную форму і берцы», — паведамляе атрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?