З прычыны выбуху снарада ў горадзе Зугрэс Данецкай вобласці 13 жніўня загінулі 15 чалавек, сярод іх трое дзяцей.
Пра гэта паведамляе Данецкая аблдзяржадміністрацыя.
«На месцы загінулі 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пазней у шпіталі памерла яшчэ адно дзіця, такім чынам колькасць загінулых склала 15 чалавек, у тым ліку трое дзяцей», — сказана ў паведамленні.
Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 19 чалавек.