Найбольш жорсткія баі з тэрарыстамі вядуцца ў раёнах Горлаўкі, Чырвонага Луча, Ілавайска і Данецка, Луганск цалкам акружылі.

Пра гэта распавёў на брыфінгу ў чацвер прэс-сакратар РНБА Андрэй Лысенка.

У чацвер украінскія вайскоўцы вызвалілі ад тэрарыстаў пасёлак Навасветлаўка непадалёк Краснадона Луганскай вобласці.

Па словах Лысенкі, такім чынам перакрытая апошняя магчымасць для аўтазносін паміж захопленым Луганскам і іншымі тэрыторыямі, якія падкантрольныя расійскім наймітам, у прыватнасці, з памежным пунктам «Ізварына» на мяжы з Расіяй.

Цяпер працягваюцца баі ў пасёлку Храшчаватае, што на акруговай пад Луганскам, дзе тэрарысты збудавалі магутны ўмацаваны раён.

Баевікі спрабуюць контратакаваць украінскіх вайскоўцаў па некалькіх напрамках.

«Найбольш жорсткія баі вядуцца ў раёнах Горлаўкі, Чырвонага Луча, Ілавайска і Данецка. Акрамя таго, тэрарысты працягваюць сцягваць значныя сілы да Снежнага. Працягваюцца баі непадалёк Ленінскага і Успенкі», — распавёў Лысенка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?