Беларусь і Польшча ў бліжэйшы час правядуць сустрэчы па пытаннях узаемадзеяння ў галіне сельскай гаспадаркі.

Такая дамоўленасць дасягнута сёння ў час рабочай сустрэчы міністраў сельскай гаспадаркі дзвюх краін у ААТ «Агракамбінат» Скідзельскі» ў Гродзенскім раёне.

Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі Леанід Заяц і яго польскі калега Марэк Савіцкі абмеркавалі сёння рознабаковыя пытанні ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.

Самай актуальнай тэмай сустрэчы сталі перспектывы ўзаемадзеяння ў сувязі з увядзеннем Расіяй эмбарга на пастаўкі харчавання з ЕС і некаторых іншых краін.

Разглядаліся магчымасці прыцягнення польскіх інвестыцый у сельскагаспадарчую сферу для актывізацыі супрацоўніцтва.

Бакі выказалі намер у бліжэйшы час правесці пасяджэнні, падчас якіх плануецца выпрацаваць план далейшага супрацоўніцтва з улікам сённяшняй сітуацыі.

Дасягнуты папярэднія дамоўленасці аб удзеле бакоў у бліжэйшых выставачных мерапрыемствах у Беларусі і Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?