Ад рэдакцыі66

Як абысці блакаванне сайта

Сёння заблакавалі Хартыю, заўтра на яе месцы можа быць любы іншы сайт. 

1) Калі нейкі сайт робіцца недаступны, можна сачыць за яго абнаўленнямі праз ягоныя старонкі ў Фэйсбуку, Твітары, Укантакце. Калі ласка, падпішыцеся на іх. Вокны падпіскі на старонкаі УК і ФБ Нашай Нівы вы бачыце ў цэнтральнай калонцы сайта.

2) Блакаду ўласна сайта можна абысці рознымі спосабамі з дапамогай ананімайзераў.

Як тыя казалі, nobody's perfect. Не ўсёмагутныя і сістэмы блакавання Інтэрнэту, якія ўжываюць дыктатарскія рэжымы.

Інтэрнэт уладкаваны па размеркаваным прынцыпе і заўсёды ёсць магчымасць абысці блакаванне сайта на ўзроўні вашага правайдэра. Дастаткова адпраўляць і атрымліваць запыты да забароненага сайта па іншым маршруце. Ёсць некалькі спосабаў абыйсці фільтр:

1. Выкарыстоўваць VPN.

Гэта самы надзейны і адносна просты спосаб абароны ўласных дадзеных і свабоды перасоўвання ў сетцы. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць гэты метад, калі вам патрэбны доўгі надзейны выхад ў інтэрнэт, абыходзячы фільтры і сістэмы праслуховання беларускіх спецслужбаў. Прынцып дзеяння просты - ваш кампутар стварае шыфраваны канал з замежным серверам, і праз гэты сервер вы трапляеце ў інтэрнэт. Для ўсяго інтэрнэту вы будзеце выглядаць як жыхар той краіны, у якой фізічна размешчаны аддалены сервер.

На жаль, такая паслуга платная. Звычайна доступ праз VPN каштуе ад 10 да 30 даляраў у месяц. Знайсці сэрвісы можна ў пошукавай сістэме, пры набыцці вы атрымаеце інструкцыі па наладжванні і рэкамендацыі па выкарыстанні.

2. Выкарыстаць Tor і яго аналагі.

Tor - гэта сетка віртуальных тунэляў, якія дазваляюць асобным карыстальнікам і групам людзей палепшыць сваю прыватнасць і бяспеку ў Сетцы.

Прапаноўваем вам варыянт працы з папулярным браўзэрам Firefox (аналог Internet Explorer).

- Калі не ўсталяваны браўзэр FireFox, дык зайдзіце на www.mozilla.ru, запампуйце і ўсталюеце FireFox.

- Зайдзіце на http://www.torproject.org/index.html, запампуйце і ўсталюеце TOR. У сістэмным трэі павінен з'явіцца значок цыбулінкі.

- Запусціце Firefox, зайдзіце праз браўзэр на https://addons.mozilla.org/ru/firefox/addon/2275, клікніце там «Усталяваць» і ўсталюеце.

3. Выкарыстоўваць ананімайзеры.

У сетцы дастаткова шмат сайтаў, якія дазваляюць абысці блакаванне і патрапіць на сайт.

4. Выкарыстоваць проксі-серверы.

Прыклад наладжвання проксі для Firefox:

- Заходзім у «Інструманты->Налады->Сетка»;

- Выбіраем «Наладзьце параметры злучэння Firefox з Інтэрнэтам»;

- Выбіраем «Ручное наладжванне сэрвісу проксі»;

- Уводзім у поле «HTTP проксі» адрас проксі-сервера. Напрыклад, 74.206.98.202. У поле «Порт» уводзім порт проксі-сервера. Напрыклад, 8080.

- Націскаем «Ок» і захоўваем налады. Правяраем, ці працуе ўведзены проксі-сервер. Калі не працуе, спрабуем іншы.

5. Усталяваць браўзэр Opera Mini на свой мабільны тэлефон. Браўзэр атрымлівае і перадае дадзеныя праз высокапрадукцыйны проксі-сервер кампаніі Opera.

Запампаваць Opera Mini можна тут http://www.opera.com/mini/ Нагадваем, у нашага сайта ёсць і мабільная версія pda.nn.by.

* * *

А зараз трохі грунтаўнейшых тлумачэнняў.

Сэрвер Proxy гэта кампутар з адпаведнымі праграмамі, які па нашым запыце выконвае некаторыя аперацыі (часцей за ўсё – злучаецца) ад імя карыстальніка, то бок нашага імя. Калі казаць найпрасцей, сэрвер Proxy – гэта буфер паміж табою і рэсурсамі глабальнай сеткі Інтэрнэт. Спачатку – па тваім запыце гэтыя рэсурсы перадаюцца ў сэрвер Proxy, а пасля – да цябе. У ангельскай мове гэтае слова азначае асобу, якая дзейнічае замест іншай асобы – нешта накшталт упаўнаважанага.

Былі такія часы ў пачатковых часах развіцця глабальнай сеткі Інтэрнэт, калі карыстанне сэрверамі Proxy было надзвычай папулярным сярод прасунутых юзэраў – і не з прычын бяспекі нават. Пераважна таму, што праз Proxy старонкі хутчэй загружаліся. Справа ў тым, што сэрвер Proxy збірае і запісвае файлы, якія карыстальнікі адчыняюць часцей за іншыя, у адмысловую ўласную базу дадзеных, якая завецца cache.

Калі карыстальнік звяртаецца да Proxy сэрвера з запытам пра папулярны рэсурс, які цалкам нядаўна адчыняўся пры яго дапамозе, Proxy не перанакіроўвае злучэнне ў першакрыніцу недзе далёка ў сеціве, а выдае ягоную свежую копію са сваёй памяці cache. Гэтак доступ да патрэбнай інфармацыі паскараецца. Але ня ўсе Proxy, якія даступныя ў Сеціве сёння працуюць такім чынам, бо з цягам часу змяніўся і сам Інтэрнэт.

Амаль кожны карыстальнік хоць раз у жыцці сутыкаўся з сітуацыяй, калі нейкая замежная старонка не адчынялася таму, што доступ да яе быў абмежаваны толькі для інтэрнаўтаў з той ці іншай часткі свету ці нават гораду. Напрыклад, онлайн-трансляцыі цікавых футбольных матчаў Лігі Чэмпіёнаў ці інфармацыйныя рэсурсы некаторых універсітэцкіх бібліятэк у ЗША.

Тымчасам доступ да іх ўвесь час для нас магчымы – дастаткова толькі злучацца з імі праз Proxy сэрвер, які знаходзіцца менавіта ў гэтай краіне ці горадзе. Каб знайсці такі сэрвер, прасцей за ўсё ўвесці адпаведны запыт у Гугл. Эксперыментуйце – гэта дадае смаку жыцця.

2. Кліент-сэрвер

Амаль уся інфармацыя ў Інтэрнэце абапіраецца на мадэль адносінаў, якая называецца кліент-сэрвер. Кліент перасылае запыт пра дадзеныя, якіх ён патрабуе. А сэрвер адказвае – перасылае гэтыя запатрабаваныя дадзеныя – альбо інфармацыю з тлумачэннем, чаму яны недаступныя.

Каб сэрвер зразумеў кліента і ведаў, як яму адказваць, кліент разам з запытам перасылае некаторыя дадатковыя звесткі пра сябе. Галоўныя гэта – назва і версія аператыўнай сістэмы, канфігурацыя інтэрнэт-прагляднай праграмы, яе назва, версія, наладкі і гэтак далей. Дакладней, гэта выглядае так – вось што твой кампутар перадае разам з любым запытам інфармацыі:

      - назву і версію аператыўнай сістэмы,
      - назву і версію праграмы для прагляду інтэрнэту,
      - канфігурацыю гэтай праграмы (колькасць пікселаў экрану кампутара, магчымасць абслугоўваць java/javascript і гэтак далей),
      - адрас IP кліента,
    - іншую інфармацыю.

Галоўным са ўсяго гэтага з'яўляецца наш адрас IP.

3. Раздзел для не цалкам чайнікаў, альбо пераменныя асяроддзя.

Жартаўлівы disclaimer: Усяго, што напісана адсюль да лічбы 4 з кропкаю, пачаткоўцы могуць смела не чытаць, і гэта ніколькі ня зменшыць карысці ад матэрыялу – проста ня ўся інфармацыя аднолькава карысная для ўсіх, а месца ў галаве, вядома, трэба шанаваць.

Інфармацыя, якую кліент дасылае сэрверу, даступная для сэрвера ў постаці пераменных асяроддзя. Кожная адзінка інфармацыі з'яўляецца значэннем дадзенай пераменнай. У выпадку калі тая ці іншая адзінка кліентам не перасылаецца, гэтая пераменная застаецца пустою (яе значэнне ігнаруецца).

Асноўныя пераменныя асяроддзя гэта:

REMOTE_ADDR – адрас IP кліента.

HTTP_VIA – калі гэтая пераменная не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта адрас сэрвера Proxy. Яна дадаецца Proxy, калі ты ім карыстаешся.

HTTP_X_FORWARDED_FOR – Калі яна не пустая, тады выкарыстоўваецца Proxy. Яе значэнне – гэта сапраўдны адрас кліента. Зразумела, яна таксама дадаецца сэрверам Proxy, калі ты ім карыстаешся.

HTTP_ACCEPT_LANGUAGE – Якая мова выкарыстоўваецца ў праграме для прагляду Інтэрнэту.

HTTP_USER_AGENT – інакш называецца «агентам карыстальніка». Яна акрэслівае версію праграмнага забеспячэння (аператыўнай сістэмы, назвы і версіі інтэрнэт-праглядніка).

HTTP_HOST – назва сэрвера.

4. Віды сэрвераў Proxy

Сэрверы Proxy дзеляцца на віды ў залежнасці ад таго, як яны хаваюць зменныя асяроддзя.

Празрыстыя Proxy (Transparent Proxies) – не хаваюць твайго IP адрасу.

Ананімныя Proxy (Anonimous Proxies) – хаваюць твой адрас IP стандартным спосабам. Аднак дасведчаны карыстальнік усё ж можа даведацца яго – таму такія сэрверы не даюць поўнай ананімнасці і ў нашым выпадку не рэкамендуюцца да выкарыстання.

Яны дзеляцца на два падвіды - (Simple Anonymous Proxies). Гэта Proxy, якія падмяняюць твой IP сваім уласным, але не хаваюць факту, што Proxy ужываецца. Другі іх падвід Distorting Proxies – таксама не хавае факту, што Proxy ужываецца, але твой адрас IP замяняецца на іншы – фіктыўны, выбраны адвольна Proxy сэрверам.

Proxy высокай ананімнасці (High Anonymity Proxy альбо Elite Proxy) – хаваюць і твой адрас IP і сам факт, што Proxy ўжываецца. Толькі такімі Proxy і варта карыстацца. Шукаць іх можна праз Гугл – дастаткова напісаць High Anonymity Proxy, націснуць увод і выбраць той варыянт, які вам падабаецца. Вось тут – вялічэзны спіс менавіта такіх Elite Proxy - http://www.proxy4free.com/page1.html

Трэба яшчэ памятаць, што толькі для нас Proxy – пасля прыняцця дэкрэту аб інтэрнэце – пытанне быць альбо не быць свабодзе слова. У нармальных краінах гэта такі ж від сеціўнага бізнэсу, як і ўсе іншыя. Таму рыхтуйцеся да таго, што за карыстанне паслугамі сэрвера Proxy трэба будзе прагледзець часам нейкую колькасць абсалютна непатрэбнай вам рэкламы. Калі недзе гэтай рэкламы будзе занадта – проста змяніце сэрвер на іншы. Гэта таксама ж проста, як змяніць прэзідэнта. Не падабаецца гэты – выбірайце іншага.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Колю Лукашэнку занеслі на дошку гонару БДУ15

У Мінску знайшлі на вуліцы незвычайнага павука1

Ілан Маск вырашыў адысці ад палітыкі і вярнуцца да сваіх праектаў у космасе2

Расія пачала сцягваць свае войскі да мяжы ў раёне Харкава3

Адмова ад макароны, бульбы і хлеба ўсяго два дні на тыдзень можа даць той жа эфект, што і інтэрвальнае галаданне5

На наступным тыдні беларусаў чакае камфортнае надвор'е

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы падчас тэледэбатаў ужываў стымуляцыйнае рэчыва. Гэта выклікала вялікі рэзананс18

Іспанскія навукоўцы шукаюць людзей, гатовых чатыры гады штодня піць віно1

Стала вядома, што можа ўвайсці ў 18-ы еўрапейскі пакет санкцый супраць Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію4

«Главное»: хто стаіць за найбольшай сеткай рэгіянальных тэлеграм-каналаў Беларусі. Яе сляды вядуць у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць