Грамадства1818

Радзіна: «Хартыю» блакуюць па просьбе Расіі за асвятленне ўкраінскіх падзей

У Беларусі з вечара 14 жніўня няма доступа да сайта «Хартыя'97». Доступ знік каля 18:00, потым аднавіўся на кароткі час, затым зноў знік.

Наведнікі ў іншых краінах не маюць праблем з доступам.

Рэдакцыя сайта паведаміла чытачам, што сайт блакуецца аператарам «Белтэлекам» па ip-адрасе:

«Расследаванне паказала, што блакаванне ўстаноўлена на шлюзе дзяржаўнай сеткі перадачы дадзеных «Белпак» (структурнае падраздзяленне РУП «Белтэлекам»), праз якую ў інтэрнэт падлучаныя астатнія правайдэры. Пры спробе зайсці на charter97.org перадача дадзеных абрываецца на asbr1.net.belpak.by (93.85.80.66). Верагодна, сайт блакуюць па ip-адрасах. Мы паспрабавалі замяніць IP, але новы адрас прапрацаваў не больш за 10 хвілін».

Галоўны рэдактар сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна ўпэўнена, што беларускі бок заблакаваў доступ да сайта па просьбе Расіі.

«Відавочна, гэта звязана з асвятленнем нашым сайтам сітуацыі ва Украіне. Гэта сітуацыя зрывае планы па дыялогу з Еўропай. І за гэтым паследуюць санкцыі супраць «Белтэлекама» і ўладаў у цэлым», — мяркуе Радзіна.

Існуе некалькі шляхоў абысці блакіроўкі ў Беларусі. Па-першае, можна карыстацца проксі-серверамі. Можна таксама спампаваць браўзер Tor, які дазваляе заходзіць на інтэрнэт-старонкі з замежных ip-адрасоў. Самы просты спосаб — у акно перакладчыка Google Translate увесці адрас сайта http://www.charter97.org/.

Раней сайт «Хартыя'97» быў часткова заблакаваны на тэрыторыі Расіі. 6 жніўня паводле патрабавання Генпракуратуры РФ быў спынены доступ да двух артыкулаў сайта аб маршы за федэралізацыю Сібіры.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія артысты напружыліся: з Новага года яны не змогуць працаваць як ІП — прыйдзецца аддаваць дзяржаве больш грошай8

У спіс забароненых прафесій для асуджаных за палітыку дадалі яшчэ адну3

Легендарны гімнаст Іван Іванкоў нечакана з'явіўся ў Мінску пасля доўгіх гадоў у ЗША і засумаваў па «вялікасці СССР»23

У цэнтры Гродна будуюць новы квартал. Але замест сучаснай архітэктуры — звычайныя панэлькі, як у спальніках8

«Вінаваты больш за ўсіх». Доктар, які пастаўляў кетамін акцёру Мэцью Пэры, атрымаў 2,5 гады турмы

«Не магу сказаць, што атрымаецца». Трамп хваліць перамовы Уіткафа ў Крамлі, але не ўпэўнены ў іх поспеху5

Учора аэрапорт у Вільні закрываўся двойчы

Пажылым карэйцам купляюць «робатаў-унукаў» — каб дапамагчы справіцца з адзінотай5

Нарвегія будуе самы доўгі і глыбокі падводны аўтамабільны тунэль у свеце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад17

Ураджэнец Беларусі ўзначаліў Масад

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць