У сувязі з асфальтаваннем праспекта Дзяржынскага на ўчастку ад вуліцы Касманаўтаў да вуліцы Ясеніна (уключаючы скрыжаванне з Касманаўтаў) змяняюцца маршруты грамадскага транспарту, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

16 і 17 жніўня адмяняецца праца тралейбуснага маршруту № 10, арганізуецца праца часовага аўтобуснага маршруту № 910 ДС «Вяснянка» — ДС «Малінаўка-4» па трасе руху і дзейным раскладзе тралейбуснага маршруту № 10. 

Толькі 17 жніўня прыкладна да 14.00 рух аўтобусаў маршрутаў №№ 32С, 74С, 118С на ўчастку ад прыпыначнага пункта «Малінаўка-12» да прыпыначнага пункта «Студэнцкая вёска» арганізуецца па вул. Ясеніна, прасп. Дзяржынскага (без заезду на вул. Касманаўтаў) у абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў на ўчастку, што змяняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?