БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка папярэджвае чыноўнікаў аб недапушчальнасці агалення ўнутранага рынку з-за павышанага попыту на беларускую прадукцыю ў Расіі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, наведваючы ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».

Як праінфармавалі кіраўніка дзяржавы, у Расіі адзначаецца павышаны попыт на прадукцыю з Беларусі. Толькі за адзін дзень у Расіі было прададзена 1,5 т беларускага масла. Па словах міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца, толькі на пастаўках малочнай і мясной прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю са жніўня па снежань можна атрымаць выручку ў аб'ёме $2,1 млрд. Міністр таксама паведаміў, што ў Расіі падняліся цэны на малочную прадукцыю. «Просяць нашы сыры, 82-працэнтнае масла», — сказаў Леанід Заяц.

«Трэба варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Трэба мець на ўвазе, што яны зачынілі свой рынак, але мы не бралі абавязацельствы па ўнутраным рынку. Мы можам завозіць сабе прадукцыю з любой кропкі планеты.

Трэба загружаць, перапрацоўваць і прадаваць, - сказаў Лукашэнка.

— Толькі трэба ўзгадняць з расіянамі, каб нас не папракалі, што мы ідзем у разрэз з іх палітыкай».

«І не агаляючы уласны рынак, каб насельніцтва атрымлівала столькі прадукцыі, колькі трэба», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?