Аляксандр Лукашэнка прапануе губернатарам паўднёвых рэгіёнаў Беларусі звярнуць увагу на вырошчванне бахчавых культур у сувязі са змяненнем кліматычных умоў.

Аб гэтым ішла размова сёння ў час наведвання кіраўніком дзяржавы ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі».

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў гэтым годзе на сваім участку вырасціў і кавуны, і дыні. Паводле яго слоў, кавуны атрымаліся нават смачнейшыя за астраханскія.

«Аказваецца, у нас можна вырошчваць кавуны. І гэта ў Мінску, не на поўдні! А там і праблем няма ніякіх, — лічыць Лукашэнка. — Я на сабе праверыў, што ў нас можна вырошчваць бахчавыя. Вучоныя — малайцы».

«Давайце будзем вырошчваць бахчавыя на Палессі. Трэба гэтым займацца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Трэба перадаць губернатарам па кавуну, каб яны пераканаліся, што гэта рэальна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?