Жыхары амерыканскага пасёлка Кормарант у штаце Мінесота абралі сямігадовага сабаку па мянушцы Дзюк на пасаду мэра.

Жывёла перамагла са значным перавагай на выбарах, у якіх прымалі ўдзел 12 мясцовых жыхароў.

Сабака афіцыйна заступіць на пасаду ў суботу, 16 жніўня, падчас штогадовага кірмаша.

Для таго каб дастойна прадстаўляць свой пасёлак, Дзюку прыйшлося правесці пяць гадзін у салоне прыгажосці. Акрамя гэтага, яму ўручылі новы цыліндр і ганаровую стужачку.

Новаабраны мэр не стаў каментаваць журналісткам сваю перамогу на выбарах, аднак прыязна паглядзеў у камеру. Сабака будзе выконваць абавязкі кіраўніка пасёлка на працягу года. «Заробак» новаабранаму мэру выдзеліць мясцовы зоамагазін, яки падарыў яму гадавы запас ежы для сабак.

Жыхары пасёлка не першы робяць дзіўны выбар. Раней мэрам станавілася трохгадовае дзіця і 16-гадовы падлетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?