Пасля таго, як рэпарцёры выявілі: большасць грузавікоў з «гуманітарнай дапамогай» паўпустая, расійскія СМІ пачалі спешна даваць версіі, чаму так. Адны тлумачаць арыфметычна: маўляў, грэчка цяжкая, і таму не займае ўсяго аб'ёму машыны. А РІА «Новості» патлумачыла пустату неабкатанасцю машын.

Украінскія эксперты выказваюць меркаванне, што ў незвычайна вялікім грузе гуманітарнай дапамогі, нібы ў траянскім кані, мелі праехаць узбраенні для тэрарыстаў Данбаса. Тыя апошнія дні аказаліся ў крытычным становішчы: украінская армія замкнула колца атачэння вакол Данецка і Луганска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0