Музычны фестываль-кірмаш адбудзецца сёння ля сядзібы Міхаіла Клеафаса Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна, паведамілі ў райвыканкаме.

Фестываль-кірмаш «Залессе запрашае сяброў» сустрэне гасцей тэатралізаваным прадстаўленнем. На гэты раз артысты паспрабуюць аднавіць, як калісьці ў маёнтку знакамітага суайчынніка праводзіліся дажынкі. Гасцей кірмашу будуць суправаджаць артысты ў ролі князёў Марыі і Міхаіла Клеафаса Агінскіх.

Традыцыйна ў праграме свята алея народных майстроў, экскурсіі па Залессі, выступленне творчых калектываў — на гэты раз з Беларусі, Польшчы і Латвіі.

На кірмашы ўпершыню прадставяць сувенірную прадукцыю, якую вырабляюць школьнікі Смаргонскага ліцэя і Залескай сярэдняй школы ў рамках праекта ПРААН. Першы раз правядуць конкурс на лепшую жнівеньскую кветкавую кампазіцыю.

На свяце выберуць лепшае падвор'е, аформленае жыхарамі розных вёсак, адбудзецца раённы сельскагаспадарчы конкурс маладых сем'яў «Уладар сяла».

Плануецца, што мерапрыемства збярэ да 3 тыс. гасцей з Беларусі і краін-суседзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?