Расейскія вайскоўцы не маюць дачынення да адпраўкі гуманітарных грузаў ва Украіну.
Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас тэлефоннай размовы з міністрам абароны ЗША Чакам Хейгелам.
Шайгу «даў гарантыі», што расейскія вайскоўцы не маюць да гэтага дачынення.
Разам з тым Шайгу запэўніў кіраўніка Пентагона ў тым, што гэтая гуманітарная місія «не будзе выкарыстана ў якасці падставы для ўмяшання» ў справы Украіны.
Таксама Шайгу паведаміў, што гуманітарныя грузы будуць дастаўляцца і размяркоўвацца пад эгідай Чырвонага Крыжа, і Расія гатовая прыняць умовы, пастаўленыя Украінай.
0
0
0
0
0
0