«Сёння патэлефанаваў Мікола, — піша ў сваім Фэйсбуку жонка палітыка-вязня Марына Адамовіч. — Прасіў перадаць яго ўдзячнасць усім, хто яго павіншаваў, журналістам і, найперш, «артылерыстам».

«Нашу Ніву» таксама атрымаў, больш таго, вярнулі раней «згубленыя» нумары, праўда, пасля заявы аб незаконным прысваенні маёмасці.

Расказаў, што турма яго павіншавала яшчэ ў абед, сінхронна грукаючы па кратах (ці па дзвярах?) Так мне кранальна і дзіўна — як ні круці, але ж большасць там — рэальныя злачынцы, а салідарнасць — нам толькі пазайздросціць. 

Думаю я, што турэмныя «авансы» дарагога каштуюць. Ох!» — падсумоўвае Марына Адамовіч.

А Вы набылі сабе ў калекцыю гэты нумар «Нашай Нівы»?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0