Тэрарысты выкрадаюць мірных грамадзян з мэтай атрымання выкупу. Пра гэта заявіў на брыфінгу спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.

«За мінулыя суткі зарэгістравана выкраданне тэрарыстамі васьмі грамадзян. Трох — у Луганскай вобласці, трох — у Харкаўскай і двух — у Данецкай. У цэлым за ўвесь перыяд правядзення АТА тэрарыстамі выкрадзеныя або захопленыя 1009 чалавек», — адзначыў ён.

Таксама Лысенка адзначыў, што на падкантрольных баевікам тэрыторыях Данбаса тэрарысты працягваюць прымусовую «мабілізацыю», спрабуючы папоўніць свае шэрагі за кошт мясцовага насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?