26-гадовы жыхар Наваградка вяртаўся з суседняй Бярозаўкі, куды ён ездзіў наведаць знаёмую. Было гэта а 5.30 ранку, паведамляе ДАІ Гродна. Ехаў ён на «БМВ».

На закругленні дарогі ён не даў рады кіраванню, «зачапіў» узбочыну. Машыну пачало круціць і вынесла на сустрэчку пад фуру «ДАФ».

Ехаў ён непрышпілены, таму ад удару яго выкінула на задняе пасажырскае сядзенне. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Відавочцы растлумачылі, што хуткасць машыны БМВ была каля 150 км/г.

Варта адзначыць, што за 8 гадоў стажу кіроўцы загінулы 45 разоў парушыў ПДР, а ў 2013 годзе за перавышэнне хуткаснага рэжыму быў пазбаўлены права кіраваць транспартным сродкам на тры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0