Беларус Генадзь Караткевіч перамог у міжнародным спаборніцтве па праграмаванні Google Code Jam. Прызавы фонд за першае месца склаў 15 000 даляраў.

У фінале Google Code Jam бралі ўдзел 26 чалавек з усяго свету. Агулам у чатырох анлайн-раўндах удзельнічалі 20000 праграмістаў.

Для Караткевіча гэта першая перамога на спаборніцтве ад Google, бо па правілах мерапрыемства ўдзельнікі павінны быць паўналетнімі.

Але гэта не першая перамога беларускага вундэркінда ў міжнародных спаборніцтвах па праграмаванні. 1 жніўня ў Берліне Генадзь перамог у «Яндэкс. Алгарытм — 2014».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?