Кацярыну проста з пракуратуры завезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі, дзе дапытвалі па дзьвюх крымінальных справах: па артыкулах 193 «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі» (маецца на ўвазе «Малады фронт») і 139 «Абраза нацыянальнай сымболікі».
Пасьля супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у інтэрнаце, дзе пражывае Салаўёва. Кіраваў ператрусам Сяргей Афіцэраў. Іх цікавіла ўсё, што магло быць сьведчыць пра сяброўства дзяўчыны ў «МФ». У гэты час у Кацярыны адабралі мабільнік, на ўсе званкі адказваў адзін з «кадэбістаў».
Пазьней у міліцыі адбыўся яшчэ адзін допыт дзяўчыны. Толькі а 20‑йяе адпусьцілі. Кацярына кажа, што міліцыю таксама цікавілі больш за сто графіці, якія нядаўна зьявіліся на полацкіх сьценах.
Кацярына Салаўёва навучаецца на 2‑м курсе гістарычна‑філялягічнага факультэту Полацкага ўнівэрсытэту. Родам дзяўчына з Лепеля.