112.by

112.by

Аб гэтым карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Сёння ноччу ваўкавыскім выратавальнікам паступіла не зусім звычайнае тэлефанаванне: мужчына паведаміў пра загаранне пешаходнага святлафора на вул.Савецкай. Праз дзве хвіліны пажарныя ўжо былі на месцы здарэння і пры дапамозе вогнетушыцеля ліквідавалі ўзгаранне.

У выніку пажару пешаходны святлафор знішчаны, пашкоджаны дарожны знак. Пацярпелых людзей няма. Найбольш верагодная прычына здарэння — падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0