Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў ноч на нядзелю. На станцыі «Брузгі» Адэльскага сельсавета Гродзенскага раёна на пад'язным шляху сумеснага ААТ «Віларыс» сышлі з рэек 3 чыгуначныя цыстэрны з дызельным палівам (163 т).

Паводле інфармацыі МНС, перакульвання не адбылося, цыстэрны не пашкоджаны. У выніку здарэння затрымкі руху цягнікоў не было, людзі не пацярпелі.

Усяго ў саставе, які належыць Беларускай чыгунцы, знаходзілася 16 цыстэрнаў з дызпалівам. Састаў праводзіў манеўровыя працы па дастаўцы паліва на вышэйназванае прадпрыемства.

На месца здарэння выклікалася рамонтная брыгада аднаўленчага цягніка з Ваўкавыска, яна правяла працы па пастаноўцы платформаў на рэйкі.

Прычына сходу вагонаў-цыстэрнаў з рэек высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?