У Партызанскае РУУС Мінска з павіннай з'явіўся 27-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы, які падманным шляхам завалодваў грашовымі сродкамі грамадзян. 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына размясціў у інтэрнэце аб'яву аб устаноўцы акон, маскітных сетак, жалюзі. Атрымаўшы замову на аказанне паслуг, ён выязджаў да кліента, браў перадаплату (ад 50 да 100%) і рабіў замеры. Потым знікаў, на тэлефанаванні не адказваў. 

Зараз дзеянням маладога чалавека даецца прававая ацэнка. Яго фота размешчанае на сайце ГУУС. Міліцыя ўстанаўлівае пацярпелых ад дзеянняў махляра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?