Аляксандр Лукашэнка 18 жніўня прыняў з дакладам дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандра Мяжуева. На сустрэчы размова ішла аб дзейнасці сілавога блока краіны і праваахоўных органаў, працу якіх каардынуе дзяржсакратарыят Рады бяспекі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў узмацнення дзейнасці дзяржсакратарыята Рады бяспекі.

«Я ўжо неяк публічна казаў аб працы дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі. Але гэта не значыць, што мы пагаварылі і не павінна быць руху ў плане паляпшэння і ўзмацнення якасці працы. Гэта структура, якая ўжо адбылася і існуе 20 гадоў, час рухацца наперад больш рашуча, не баючыся прымаць нейкія больш прагрэсіўныя рашэнні, уносіць прапановы».

«Сілавы блок, праваахоўныя органы працуюць нармальна, грэшна было б крыўдзіцца або крытыкаваць іх, але тым не менш негатыву таксама хапае», - мяркуе Лукашэнка.

Аляксандра Лукашэнкі насцярожваюць некаторыя пытанні дысцыпліны, асабліва сярод афіцэрскага і нават генеральскага корпуса ў Міністэрстве абароны. «Такіх фактаў дастаткова, вы, напэўна, іх атрымліваеце. Хачу, каб яны гэта чулі: я гэта ведаю», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка закрануў таксама работу Камітэта дзяржбяспекі.

У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: «Час нейкія новыя формы, метады працы не тое што вынаходзіць, а зыходзячы з уласнага вопыту браць на ўзбраенне».

Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў і выказаў прэтэнзіі да якасці працы закрытай, так званай урадавай, сувязі. «Гэта не справа, калі размаўляеш з кіраўніком якой-небудзь дзяржавы, і нармальна пагаварыць немагчыма», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворка ішла і аб некаторых іншых актуальных пытаннях. Лукашэнка асабліва пацікавіўся сітуацыяй на беларуска-ўкраінскай мяжы: «У нас там сапраўды парадак, або ёсць нейкія праблемы?»

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў: «Беларускім памежнікам трэба дзейнічаць так, каб ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій з боку Украіны да нас не было. Мы паабяцалі ім, яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў, што мы вельмі прыстойна сябе паводзілі і вядзем.

Нас ні Расія, ніхто не прасіў нагнятаць становішча на беларуска-ўкраінскай мяжы, ды і нам гэта не трэба. у гэтай сувязі хацелася б пачуць, якая там абстаноўка з улікам маіх указанняў. мы гэта не хавалі — мы, вядома ж, пад асаблівы кантроль бярэм гэтую мяжу ў сувязі з падзеямі, якія там адбываюцца».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што беларускі бок павінен вырашаць усе праблемы не ў парушэнне наяўных дамоўленасцей з украінскім бокам.

Лукшаэнка запатрабаваў, каб старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў пастаянна знаходзіўся на сувязі з кіраўніком ўкраінскага пагранкамітэта.

«Дарэчы, мы з прэзідэнтам Парашэнкам пра гэта дамовіліся — што ўсе службы, і сілавога блока, павінны пастаянна кантактаваць.

Калі ёсць нейкія насцярожанасці, то здымаць іх, каб гэта не выходзіла наверх і, не дай Бог, яшчэ ў грамадства, у СМІ, каб не было ў нас нават падставы да гэтага».

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны аб тым, што ўсе яго даручэнні адносна сітуацыі на беларуска-ўкраінскай мяжы няўхільна выконваюцца. У прыватнасці, наладжана ўзаемадзеянне і кантакты паміж усімі сілавымі ведамствамі дзвюх краін, якія пастаянна адбываецца абмен інфармацыяй. Дзяржпагранкамітэт ва ўзаемадзеянні з МУС і Міністэрствам абароны выразна выконвае даручэнні кіраўніка Беларусі па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы на паўднёвым кірунку.

Акрамя таго, Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы на беларуска-ўкраінскай мяжы ў сувязі з дазволам у летні сезон жыхарам прымежных украінскіх тэрыторый збіраць грыбы і ягады ў беларускіх лясах.

Кіраўніку дзяржавы паведамлена, што Беларусь адкрыла сезонныя пункты пропуску для ўкраінскіх грамадзян, распачаўшы ўсе неабходныя меры бяспекі. Гэтая сітуацыя знаходзіцца пад асаблівым кантролем - абстаноўка спакойная, нармальная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?