У якасьці водгуку на карысную ініцыятыву «Арт-Сядзібы» наконт аб’яднаўчага сымбалю для беларусаў падумалася вось што.

Беларусы сапраўды маюць адзін сымбаль, які аднолькава бясспрэчна шануецца і лукашэнкаўскай уладай, і Радай БНР, і нацыянальна сьвядомай часткай грамадзтва, і русафільскімі групоўкамі, і каталікамі, і праваслаўнымі. Прычым гэта сымбаль гістарычны, а ня проста чарговы бусел.

Гэты сымбаль — шасьціканцовы крыж, які зьмяшчаецца на тарку вершніка на «Пагоні».

Ён яднае дзьве галоўныя гістарычныя супольнасьці Беларусі, ён адначасова можа быць інтэрпрэтаваны як сымбаль «літвінскі» (у якасьці варыяцыі крыжа Ягелонаў) і сымбаль «русінскі» (у якасьці крыжа Эўфрасіньні Полацкай); адначасова як сымбаль і каталіцкі, і праваслаўны.

Шасьціканцовы ягелонска-эўфрасіньнеўскі крыж — на эмблеме беларускага экзархату Расейскай Праваслаўнай Царквы:

На найвышэйшай царкоўнай узнагародзе БПЦ:

На эмблеме «Маладога Фронту»:

На эмблеме Беларускага Народнага Фронту ў пачатку 90-х:

На эмблеме ляяльнай да сучасных беларускіх і расейскіх уладаў Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расеі»:

На эмблеме Беларускага згуртаваньня вайскоўцаў пачатку 90-х:

На дзяржаўным гербе Беларусі ў 1991—1995 (вельмі прыгожай формы, хаця колер я б памяняў на чырвоны):

У старажытнасьці (ХІІ ст.):

На навершы дзяржаўнага сьцягу ў 1991—1995:

На сучасных памятных манэтах:

Калі прасоўваць якісь сымбаль у якасьці агульнанацыянальнага, я б абраў менавіта гэты: ляканічны, просты (бо «Пагоня» хоць і бясспрэчны нацыянальны сымбаль нумар адзін, але якасна намаляваць яе можа толькі чалавек з паўпрафэсіянальнымі мастацкімі здольнасьцямі) і пры гэтым з глыбокімі беларускімі гістарычнымі каранямі.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?