У выдавецтве «Беларуская навука» выйшла кніга Юрася Кішыка «Горадабудаўнічая культура Гродна»

Аўтар прапануе шырокаму колу чытачоў карціну рэканструкцыі Горадні ад першых узгадак пра горад у IX-X стст. і да нашых дзён. Ён прапануе новую для беларускіх дасьледчыкаў мэтодыку аналізу прыроднага рэльефу, на якім утварыўся горад, прапануе аналёгіі зь іншымі беларускімі і эўрапэйскімі гарадамі.

Кніга багата ілюстраваная. Найбольш уражваюць выявы савецкіх праектаў па перапляніроўцы Старога гораду. Тыя праекты на шчасьце не былі рэалізаваныя. Інакш бы на месцы разбуранай Фары Вітаўта паўстаў дванаццаціпавярховы будынак. Зь кнігі Ю. Кішыка чытач даведаецца чаму дом на Сацыялістычнай 44 зьяўляецца сапраўдным шэдэўрам ня толькі гарадзенскай, але й уласна беларускай архітэктуры, што стварэньне вуліцы-дублёра вуліцы Траецкай зьнішчыць археалёгію самай старажытнай часткі гораду, а таксама шмат іншага.

Наклад кнігі абмежаваны — 1000 асобнікаў.

Паводле s13.ru

Горадабудаўнічая культура Гродна /Ю. Н. Кішык. — Мн.: Выдавецкі дом «Беларуская навука» 2007. — 303 ст.: мал. — Рус. м. — 1000 ас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0