Канцлер Германіі Ангела Меркель выступае за павышэнне боегатоўнасці сіл NATO ў кантэксце падзей ва Украіне. Пра гэта яна сказала сёння журналістам у Рызе.

Так, на думку Меркель, неабходна фарміраваць умовы, каб NATO магло хутка рэагаваць на сучасныя пагрозы. Канцлер прапанавала арганізаваць сумесныя ваенныя манеўры і развіваць ваенную інфраструктуру.

Як адзначаецца, меркаванне канцлера падзяляе і галоўнакамандуючы аб'яднанымі ўзброенымі сіламі НАТА ў Еўропе Філіп Брыдлаў, які папярэджвае аб небяспецы паўтарэння сцэнарыя дэстабілізацыі з боку РФ па сцэнары Украіны ў іншых краінах Усходняй Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?