У Мінску прапрацоўваецца пытанне аб размяшчэнні ўбудаваных устаноў дашкольнай адукацыі на першых паверхах пры будаўніцтве жылых будынкаў у мікрараёнах-новабудоўлях, а таксама адкрыццё сямейных дзіцячых садоў, гаспадарчаразліковых груп, прыватных дашкольных устаноў.

Аб гэтым ішла размова ў час абмеркавання пытанняў забяспечанасці месцамі ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Фрунзенскага раёна Мінска з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Тозіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

На сустрэчы былі разгледжаны механізмы забяспечанасці месцамі дзяцей ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Фрунзенскага раёна і горада ў цэлым як за кошт будаўніцтва новых устаноў адукацыі, так і аптымізацыі плошчаў у функцыянуючых установах адукацыі.

Паводле інфармацыі Мінгарвыканкама, у бягучым годзе плануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю дзвюх дашкольных устаноў і адной школы ў мікрараёнах Каменная Горка-1 і Каменная Горка-4.

У праекце інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2015 год у Фрунзенскім раёне запланавана будаўніцтва яшчэ дзвюх школ і пяці дашкольных устаноў у новых мікрараёнах.

Гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць стварыць новыя месцы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, вырашыць праблему пераўкамплектаванасці ўстаноў адукацыі ў раёнах-новабудоўлях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?