У Ілавайску Данецкай вобласці ў выніку атакі тэрарыстаў загінуў 1 ўкраінскі вайсковец, яшчэ 4 параненыя, у тым ліку камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.
Пра гэта ў сваім Facebook напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.
«У перадавой групе атакі, што ачышчала ад тэрарыстаў Ілавайск, нарваліся на мінамётны агонь.
Вытрымалі — атаку не згарнулі. Сярод нашых — адзін баец загінуў, чацвёра параненых. У тым ліку — паранены Сямён (Сяменчанка). Множныя асколачныя. Вывезлі ўсіх з поля бою ў шпіталь. Папярэдне — жыццё параненых па-за пагрозай», — напісаў Авакаў.
Раней камандзір дабравольніцкага батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка паведаміў, што сілы антытэрарыстычнай аперацыі ўзялі пад кантроль дзве траціны Ілавайска.