У Беларусі павышаюцца тарыфы на перасылку паштовых картак, лістоў і бандэроляў.
Адпаведнае рашэнне зацверджанае пастановай Міністэрства эканомікі ад 6 жніўня 2014 года № 58, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для фізічных асоб тарыф на перасылку паштовых картак, простых лістоў і бандэроляў (масай да 20 грамаў) павышаны на 14,3% — з 2.100 рублёў да 2.400 рублёў з улікам падатку на дададзены кошт. Для ІП і юрасоб тарыф складзе 2.000 рублёў (раней 1.750 рублёў).
Пастанова набывае моц праз пяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
Папярэдняе павышэнне адбылося 1 сакавіка на 9,4%.