Канцлер Германіі Ангела Меркель у суботу, 23 жніўня 2014, наведае Кіеў для перамоваў з украінскімі ўладамі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Меркель Штэфен Зайберт у сваім Twitter.

«Канцлер Меркель у суботу правядзе перамовы з прэзідэнтам Парашэнкам, прэм'ер-міністрам Яцанюком і ўкраінскімі палітыкамі падчас паездкі ў Кіеў», — паведаміў Зайберт.

У прэс-службе Меркель удакладняюць, што пасля сустрэч з Парашэнкас і Яцанюком канцлер ФРГ плануе сустрэцца з мэрамі ўкраінскіх гарадоў.

Паводле паведамлення прэс-службы ўрада Германіі, падчас сустрэч будзе абмяркоўвацца цяперашняя сітуацыя ва Украіне, адносіны з Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць канкрэтныя спосабы падтрымкі Украіны ва ўмовах цяперашняга крызісу.

Гэта будзе першы ў гісторыі візіт Меркель ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?