23 жніўня ў Кіеве і Львове адбудуцца чытанні вершаў Сяргея Жадана ды анлайн-сустрэча з пісьменнікам.
У гэты дзень вядомы ўкраінскі пісьменнік будзе святкаваць свой Дзень нараджэння. Пісьменнік будзе на сувязі скайп.
Падчас мерапрыемстваў будуць збірацца сродкі для параненых у зоне антытэрарыстычнай аперацыі.
Уваход на чытанні — платны, але кошт вызначаюць чытачы.
У Кіеве чытанні пройдуць у кафэ-клубе «Купідон» (вуліца Пушкінская, 1-3/5). У Львове мерапрыемствам займаецца галерэя «Дзиґа», (вуліца Армянская, 35).