87-гадовы пенсіянер абакраў 78-гадовую жанчыну на аўтавакзале ў Бабруйску, паведамілі ва Ўпраўленні ўнутраных спраў Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.

З заявай аб знікненні Br1,6 млн у міліцыю звярнулася пенсіянерка з Бабруйска. Яна распавяла праваахоўнікам, што па сваёй дурасці пакінула цяжкую сумку ў будынку аўтавакзала і адышла на 5 хвілін. Вярнуўшыся, праверыла змесціва сумкі і зразумела, што яе абакралі.

Асобу падазраванага супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі хутка. Грошы ў бабулі скраў дзядуля, які, дарэчы, за ўсё сваю жыццё ніколі не трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. Аднак, заўважыўшы сумку, што самотна стаіць у будынку вакзала, не ўтрымаўся ад спакусы лёгкай нажывы.

У дачыненні да пенсіянера Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 «Крадзеж» КК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?