Дастаўкай інтэрнэт-пакупак павінна займацца прафесійная служба. Такую думку выказала намеснік гандлю Беларусі Ірына Наркевіч у час круглага стала «Інтэрнэт-гандаль у Беларусі: устарэлыя стэрэатыпы і нявырашаныя праблемы» ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

Гаворачы аб перспектывах развіцця рынку інтэрнэт-гандлю, намеснік міністра адзначыла: «У інтэрнэт-гандлі будзе актыўна развівацца сэрвіс паслуг. Напрыклад, кур'ерская дастаўка. Гэту паслугу трэба аддзяліць ад гандлю, каб былі прафесійныя службы, якія дакладна адказваюць за тэрміны дастаўкі».

Ірына Наркевіч падкрэсліла, што Міністэрства гандлю як рэгулятар зацікаўлена, каб інтэрнэт-гандаль развіваўся не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. У тым ліку гэтаму будзе садзейнічаць з'яўленне прафесійнай кур'ерскай службы.

Апошнім часам рэгіянальны інтэрнэт-гандаль стаў актыўна развівацца. На 1 студзеня 2013 года доля зарэгістраваных у сталіцы інтэрнэт-магазінаў складала 74,8%, а на гэты час яна знізілася да 69,7%. Пры гэтым у Магілёўскай вобласці колькасць інтэрнэт-магазінаў павялічылася на 2,1%, у Віцебскай — на 3,6%, у Брэсцкай — на 4,9%, у Гомельскай — на 3,7%, а ў Мінскай вобласці — на 11,9%.

«Раней лічылася, што інтэрнэт-гандаль працуе толькі ў сталіцы. А сёння кожная кампанія, якая сябе паважае, няважна, дзе яна зарэгістравана, павінна мець магчымасць дастаўкі тавару ў любую кропку краіны, а магчыма, і за яе межы, — адзначыў кіраўнік, заснавальнік анлайн-гіпермаркета 21vek.by Сяргей Вайніловіч. — Напрыклад, у нашай кампаніі больш як палавіна пакупак робіцца за межамі горада Мінска».

Паводле слоў бізнесмена, дзякуючы пранікненню інтэрнэту ў рэгіёны расце доля пакупнікоў старэйшага ўзросту. Такія спажыўцы маюць больш патрабавальны падыход, а значыць, прымушаюць галіну развівацца. «Калі моладзь прываблівае магчымасць зэканоміць, купіць тавар па больш выгаднай цане, то людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту цэняць камфорт і прастату набыцця тавару», — раслумачыў Сяргей Вайніловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0